Тэракт у Парыжы. Ёсць загінуўшыя

21 апреля 2017

Тэракт у Парыжы за тры дні да прэзідэнцкіх выбараў.

Злачынцы адкрылі агонь па супрацоўніках праваахоўных органаў на Елісейскіх палях. Адзін паліцэйскі забіты, яшчэ двое параненыя. Таксама пацярпела турыстка. Паводле папярэдніх звестак, тых, хто нападаў, было двое. Адзін забіты, другога шукаюць. У паліцыі гавораць, што ён прыбыў у сталіцу Францыі з Бельгіі.

Франсуа Маленс, пракурор г. Парыжа:

"Расследаванне даручана аддзелу пракуратуры па справах, звязаных з тэрарызмам. Асоба таго, хто нападаў, забітага на месцы, пацверджаная следчымі. Яна была правераная, але я зараз не прывяду падрабязнасцяў, паколькі працягваюцца следчыя мерапрыемствы і праводзяцца вобыскі, у прыватнасці, каб пераканацца ў тым, былі ў яго саўдзельнікі ці не. Новыя дэталі наконт следства будуць паведамленыя ў пятніцу днём".

Адказнасць за напад ужо ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". З-за здарэння два кандыдаты на пасаду прэзідэнта краіны - Франсуа Фіён і Марын Ле Пен - адмянілі ўсе мерапрыемствы, запланаваныя на сёння.