Беларускія тэнісісткі даведаліся суперніц па Australian Open

11 января 2018

Першая ракетка краіны Аляксандра Сасновіч пазмагаецца з амерыканкай Крысцінай Макхейл. Арыне Сабаленцы, якая займае 19-ы радок у сусветным рэйтынгу, трапіла аўстралійка Эшлі Барці. Вера Лапко пачынае з кваліфікацыі і сёння ўжо прайшла першы раўнд, а Вікторыя Азаранка свой любімы турнір прапускае з-за судовых разглядаў з былым мужам. Прызавы фонд Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі - 43 мільёны долараў. Спаборніцтвы ў асноўнай сетцы пачнуцца ў панядзелак.