Тэракт у Афганістане

12 октября 2013
Смяротнік на замініраваным аўтамабілі пратараніў вароты паліцэйскага ўчастку. Двое вартавых парадку загінулі, 8 параненыя. Здарэнне адбылося на фоне нечаканага візіту ў Афганістан дзяржсакратара ЗША Джона Кэры. Напярэдадні ён правёў перамовы з прэзідэнтам краіны Хамідам Карзаем. Палітыкі абмеркавалі колькасць амерыканскіх сіл, якія застануцца ў рэгіёне пасля вываду войскаў НАТА ў канцы наступнага года.