У Мінску выбіраюць лепшых ратавальнікаў, якія могуць працаваць на вышыні

22 мая 2019

Сёння ў Мінску выбіраюць лепшых  ратавальнікаў, якія могуць працаваць на вышыні. Пасля абласных этапаў у сталіцы сабраліся больш за 50 прадстаўнікоў МНС і  курсантаў  універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Спаборніцтвы праходзяць ў два этапы: прамысловы альпінізм і пад'ём на  будынак вышынёй 110 метраў. Ратавальнікі выкарыстоўваюць спецыяльную  альпінісцкую  тэхніку, манекены і грузы вагой 80 кілаграмаў. Усе выпрабаванні набліжаныя да рэальных умоў. Асноўныя крытэрыі адбору - хуткасць і тэхніка выканання.

Па выніках двух дзён спаборніцтваў будуць вызначаны  пераможцы ў асабістым і камандным заліку.