Тэракт на вяселлі ў Афганістане. Ад выбуху загінулі дзясяткі чалавек

18 августа 2019

Тэрарыст-смяротнік падарваў выбуховае прыстасаванне проста ў вясельнай зале, дзе знаходзіліся дзясяткі людзей. Паводле апошніх звестак, у выніку атакі загінулі 63 чалавекі, яшчэ 180 параненыя. Ні адна тэрарыстычная групоўка, якая дзейнічае ў рэгіёне, пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за здарэнне.