Надзвычайнае здарэнне на Беларускім металургічным заводзе

26 ноября 2017

Учора там гарэў сталядротавы цэх. На месца выкліку было накіравана 15 адзінак пажарнай тэхнікі. З агнём своечасова зладзіліся. Ніхто не пацярпеў. У выніку пажару пашкоджана абсталяванне, сцены і дах прадпрыемства. Тэхналагічны працэс на гэтым участку часова спынены. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.