"Тарыфнае супраціўленне"

21 октября 2017

Прыклад нашых паўднёвых суседзяў. "Тарыфнае супраціўленне", пагалоўныя субсідыі і мільярдныя даўгі. Прыблізна так можна сцісла апісаць стан сістэмы ЖКГ ва Украіне. За апошнія гады лічбы ў жыроўках значна выраслі. Дайшло да таго, што на аплату кватэры ўжо не хапае адной пенсіі. І тут узрастае роля грамадства. Адны ідуць на звыклы Майдан і там выказваюць сваю незадаволенасць. Другія спрабуюць вырашаць праблемы самастойна - аб'ядноўваюцца ў таварыствы ўласнікаў - бяруць кіраванне жыллём пад кантроль. У камунальнае асяроддзе Украіны пагрузіўся наш карэспандэнт Аляксей Адашкін.

Так завуцца ва Украіне звыклыя для нас таварыствы ўласнікаў. Алег Кій узначальвае такое аб'яднанне ў адным з дамоў у цэнтры Кіева. Да грамадскай працы падыходзіць з максімальнай творчасцю.

Торбы з прадуктамі жыхарам гэтай шматпавярхоўкі зараз лягчэй насіць да сябе ў кватэру. Аднак зрабіць больш пад'ёмнымі тарыфы на камунальныя паслугі не можа нават такі крэатыўны домакіраўнік, як Алег Кій.

Агучаныя лічбы перавышаюць сярэднюю пенсію па краіне. Жыццё стала даражэйшае - гэтую аксіёму ўкраінцы засвоілі добра. Але ці змірацца з гэтым?

"Камунальныя папрашайкі" - так сябе называюць некаторыя з украінцаў, чыіх даходаў не хапае на аплату паслуг ЖКГ. Дзяржава падстаўляе плячо і вылучае субсідыі. Аднак па скідкі звяртаецца ледзь ці не палова краіны.

Сёлета на камунальныя субсідыі ў бюджэце краіны вылучана амаль 2 мільярды долараў. Каб атрымаць скідкі, трэба даказаць, што аплата камунальных паслуг - непасільны цяжар для сямейнага бюджэту.

І лічбы ў жыроўках працягнуць рух уверх. Паводле планаў урада, у наступным годзе ва Украіне гарачая вада, газ, святло і ацяпленне могуць падаражэць яшчэ на 20%.

Актывісты ва Украіне нават стварылі асобны рух - "Тарыфнае супраціўленне", якое змагаецца за больш справядлівыя цэны на ЖКГ. Іх галоўны аргумент - здабытага ў краіне газу павінна хапаць на ўнутраныя патрэбы. Аднак насельніцтву вуглевадароднае паліва пастаўляецца па сусветных цэнах. Як вынік - украінцы вучацца эканоміць і ўсімі магчымымі спосабамі спрабуюць знізіць выдаткі цяпла, вады і электрычнасці.

Ва Украіне ў ЖКГ утварыўся замкнёны круг. Растуць тарыфы, і разам з імі павялічваецца і колькасць тых, каму проста не па кішэні аплата рахункаў. Даўгі насельніцтва за камунальныя паслугі ўжо перавысілі 1 мільярд долараў. Каб палепшыць дысцыпліну, за пратэрміноўку мясцовыя заканадаўцы прапаноўваюць штрафаваць. Але гэта мера, хутчэй, выхаваўчая, і палепшыць эканоміку наўрад ці дапаможа.