Дар'я Трыгалас выбывае на першай стадыі асноўнай сеткі чэмпіянату свету па настольным тэнісе ў Будапешце

23 апреля 2019

Дар'я Трыгалас выбывае на першай стадыі асноўнай сеткі чэмпіянату свету па настольным тэнісе ў венгерскім Будапешце. Беларуска саступіла прадстаўніцы Паўночнай Карэі Кім Сон І - 0:4. Надзея Багданава таксама прайграла знакамітай кітаянцы Лю Шывень у чатырох партыях. Вячэрняя праграма спаборніцтваў пачнецца ў 19:20 на "Беларусь 5".