Такога ў гісторыі латарэй яшчэ не было

17 октября 2013
У калекцыянераў і прыхільнікаў творчасці Пабла Пікаса з'явілася ўнікальная магчымасць атрымаць адну з яго прац літаральна за бясцэнак. Размова ідзе аб карціне Чалавек у цыліндры. 100 еўра - гэта цана латарэйнага білета, усяго іх 50 тысяч. Але пашанцуе толькі аднаму. На аўкцыёне палатно майстра каштавала б больш за мільён долараў. Атрыманыя грошы пойдуць на рэстаўрацыю старажытнага ліванскага горада Цір. Розыгрыш адбудзецца 18 снежня ў Парыжы і будзе трансліравацца ў прамым эфіры.