Святы прастол удакладніў афіцыйнае імя новага Папы Рымскага

14 марта 2013
Афіцыйны прадстаўнік Ватыкана прападобны Федэрыка Ламбардзі растлумачыў, што кардынал Жан-Луі Таран, які абвясціў імя новага пантыфіка, назваў яго Францыск - без нумарацыі. Аргенцінец Хорхе Фернандэс Берголья абраў імя Францыск у гонар Святога Францыска. Новы Папа Рымскі вядомы сваімі кансерватыўнымі поглядамі, адрозніваецца сціпласцю і ўпартасцю.
Навіну аб абранні першасвятаром суайчынніка Аргенціна сустрэла радасцю. Зрэшты, увесь каталіцкі свет спадзяецца, што Папа Францыск наладзіць дыялог цывілізацый, абновіць царкву і вывядзе яе з крызісу.