Лёс 4 жыльцоў разбуранага дома ў Шахтах дагэтуль невядомы

14 января 2019

У расійскіх Шахтах працягваецца пошукавая аперацыя. Застаецца невядомым лёс адной жанчыны і сям'і з трох чалавек. У разбураных выбухам газу кватэрах пражывалі 12 чалавек. 7 з іх выратаваны. Двухгадовае дзіця, якога ратавальнікі дасталі з-пад завалаў, знаходзіцца ў здавальняючым стане. Загінула 32-гадовая жанчына. Ратавальнікі ўжо ўмацавалі апорныя канструкцыі будынка і перакрыцці паміж паверхамі, каб пазбегнуць далейшага абрушвання. У двух пад'ездах дома адноўлена газазабеспячэнне.