Зборная Беларусі па футболе працягвае падрыхтоўку да гульняў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы, на чарзе матчы супраць Ізраіля і Косава. Тым часам міні-футбольны клуб "Сталіца" выйграў залатыя медалі першынства краіны, у фінале абыграўшы гомельскі ВРЗ. Падрабязнасцi - у рубрыцы "Матчбол".
Футбол на гэтым тыдні застаецца ў авангардзе спартыўных падзей: уладальнік Кубка Беларусі "Тарпеда-БЕЛАЗ" працягвае перамагаць у першынстве краіны, уласна як і мінскае "Дынама".
Каманда Дзмітрыя Молаша не пакінула шанцаў "Гомелю" ў гасцях з лікам 3:0: Гарбачык, Пабудзей і Ксенафонтаў адзначыліся дакладнымі стрэламі. У "Тарпеда" на гэты момант 25 балаў і трэцяе месца ў турнірнай табліцы, цікава, што аўтазаводцы ў гэтым сезоне яшчэ ні разу не прайгралі.
Мінскае "Дынама" на міжнародную паўзу пайшло ў лідарах чэмпіянату Беларусі. Гэта стала зразумела ў пятніцу пасля поспеху сталічных у дэрбі з аднаклубнікамі з Брэста - 4:1. На два балы каманда Вадзіма Скрыпчанкі апярэджавае "Нёман"!
Ідучы на другой пазіцыі "Нёман" у суботу перамог "Славію" з лікам 1:0. Зараз пераключаем сваю ўвагу на гульні зборной Беларусі - 16 і 19 чэрвеня каманда сустрэнецца з Ізраілем і Косавам адпаведна.
Беларускі фінал у гандбольнай СЕХА-Лізе на мінулым тыдні ўбачылі прыхільнікі гэтай гульні: Мяшкоў-Брэст зноў перамог сталічны СКА.
На гэты раз зноў лёс тытула вырашаўся на апошніх хвілінах - сталічныя гандбалісты прадэманстравалі характар i здолелі адбіцца ў апошняй атацы брэстчан, аднак самі не закінулi мяч у вароты: 32:31 - перамога "мяшкоўцаў".
Такім чынам, СКА па выніках сезона заваяваў толькі Кубак Беларусі.
Міні-футбольны клуб Сталіца - чэмпіён Беларусі - у чацвёртай гульні фінальнай серыі ў суботу ў спарткомлпексе "Уручча" перайграў гомельскі ВРЗ з лікам 4:2, зрабілі лік у серыі 3:1 і пяты раз у гісторыі заваялі залатыя медалі чэмпіянату краіны! Нагадаем бронзавыя ўзнагароды сёлета - у клуба "Мінск".
На гэтым тыдні сочым за фінальнымі серыямі чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве і сярод жанчын, і сярод мужчын. Паралельна вашай увазе - футбол і баскетол - заўтра ў таварыскай сустрэчы жаночая зборная Беларусi згуляе супраць Расіі. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлеоадыёкампаніі. Любіце спорт, і мы абавязкова ўбачымся.













