Суд абавязаў Дональда Трампа вярнуць акрэдытацыю журналісту CNN

17 ноября 2018

Як мінімум да вынясення канчатковага рашэння па іску тэлеканала. Аб гэтым заявіў суддзя акруговага суда ЗША. Сам кіраўнік Белага дома судовых разглядаў, здаецца, не баіцца.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША:

"Мы складаем правілы і рэгуляванне для журналістаў. Каб мець права вышпурнуць іх або спыніць канферэнцыю, у выпадку калі яны паводзяць сябе непрыстойна. З гэтымі правіламі мы выйграем суд. На той канферэнцыі было шмат журналістаў, вельмі шмат. І яны не маглі пачаць задаваць свае пытанні, таму што гэты хлопец з CNN увесь час выкрыкваў свае".

Нагадаем, на мінулым тыдні журналіста вядомага амерыканскага канала пазбавілі пропуску ў Белы дом з-за таго, што Трамп палічыў яго паводзіны на канферэнцыі залішне грубымі. CNN падаў іск на адміністрацыю прэзідэнта. Трампа вінавацяць у парушэнні правоў журналіста, гарантаваных канстытуцыяй краіны.