Суд Іспаніі прызнаў прынцэсу Крысціну невінаватай у падатковым махлярстве

18 февраля 2017

Суд Іспаніі прызнаў прынцэсу Крысціну невінаватай у падатковым махлярстве ў адрозненне ад яе мужа, прысуджанага да шасці гадоў турэмнага зняволення. Нягледзячы на тое што сястра караля прызнаная невінаватай, суд пастанавіў, што яна павінна заплаціць штраф 265 000 еўра. На думку суду, яна мела ўскосную выгаду ад махінацый мужа.

У выпадку абвінаваўчага прысуду ёй пагражала да васьмі гадоў турмы. Разам з інфантай Крысцінай і яе мужам ва ўдзеле ў ашуканскай схеме вінаваціліся яшчэ 16 чалавек.