Гарантаваць бяспеку на чэмпіянаце свету па хакеі, не дастаўляючы гасцям нязручнасцяў

8 апреля 2014
На Захадзе пачынаюць разумець, што інструменты націску на Беларусь, асабліва напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, сябе не апраўдалі. Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі.


Абмеркавалі два важныя пытанні: гатоўнасць да планетарнага першынства і задачы, якія выцякаюць са зменлівай сітуацыі, звязанай з падзеямі ва Украіне. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў значнасць для Беларусі дадзенага спартыўнага форуму. Бо чэмпіянат свету па хакеі, які стартуе ў Мінску 9 мая, свята не толькі для беларускага народа, але і для мільёнаў аматараў папулярнай гульні з розных краін. Таксама Прэзідэнт адзначыў, што турніры такога маштабу заўсёды маюць палітычны падтэкст.

Падчас пасяджэння Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння галоўная мэта - зрабіць знаходжанне гасцей чэмпіянату ў Беларусі камфортным і бяспечным. Пры гэтым прынятыя для гэтага меры павінны быць неназойлівымі і не дастаўляць нязручнасці балельшчыкам і спартсменам.