Смог, які накрыў сталіцу, не збіраецца пакідаць горад у найбліжэйшы час

25 августа 2015

Дымавая заслона над Мінскам сёння асабліва адчувалася раніцай. Паводле слоў сіноптыкаў, такую прыродна-тэхнагенную з’яву ўтрымае засушлівае надвор'е, слабы вецер і нізкая вільготнасць. Сітуацыю пагоршыў і лясны пажар у Дзяржынскім раёне. Яго адгалоскі былі прыкметны ў многіх раёнах сталіцы. Пры гэтым, адзначаюць спецыялісты гідраметэацэнтра, перавышэнняў канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў у паветры няма.

Па словах сіноптыкаў, такога засушлівага жніўня не было ўжо 70 гадоў. Пачатак жа верасня таксама прагназуецца анамальна гарачым і сухім.