Суд Егіпта прыгаварыў да смяротнай кары лідара радыкальнага руху "Браты-мусульмане"

17 марта 2015

Да вышэйшай меры пакарання таксама прыгавораны 13 кіраўнікоў забароненай у краіне ісламісцкай асацыяцыі. (Яны прызнаныя вінаватымі "ў планаванні атак на дзяржаву"). Афіцыйнае абвяшчэнне вердыкта пройдзе 11 красавіка, пры гэтым у падсудных застаецца магчымасць яго абскардзіць. Нагадаем, урад Егіпта прызнаў "Братоў-мусульман" тэрарыстычнай групоўкай два гады назад. Рух абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія прывялі да гібелі людзей.