Стральба ў рэдакцыі выдання "Кэпітал Газет"

29 июня 2018

5 чалавек загінулі і яшчэ 3 цяжка параненыя ў выніку стральбы ў рэдакцыі выдання "Кэпітал Газет". Яна знаходзіцца ў гадзіне язды ад Вашынгтона, у горадзе Анапаліс у штаце Мэрыленд. Стралком з даўгаствольнай зброяй апынуўся дарослы мужчына, жыхар штата, які 6 гадоў таму абвінаваціў выданне ў паклёпе, але суд адмовіўся разглядаць яго іск. Зараз ён арыштаваны, вядзецца допыт. Матыў нападзення пакуль невядомы. У затрыманага пры сабе былі знойдзеныя фальшывыя гранаты і прыбор, падобны на ўзрыўчатку. Яго адправілі на экспертызу.