У сталіцы адкрыўся цэнтр дапамогі бацькам неданошаных дзяцей

14 марта 2018

Вырашаць складаныя жыццёвыя праблемы прасцей разам. У сталіцы адкрыўся цэнтр дапамогі бацькам неданошаных дзяцей. У ім можна атрымаць кансультацыю або даведацца аб дзейнасці арганізацыі, яе праектах. Так, сёння ўдзельнікі аб'яднання падвялі вынікі фотапраекта, прымеркаванага Міжнароднаму дню жанчын. У агульнарэспубліканскай акцыі прынялі ўдзел амаль сто матуль неданошаных дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Падчас праекта ўдалося адкрыць і рэгіянальныя аддзяленні аб'яднання ў іншых гарадах Беларусі для ўсебаковай дапамогі неданошаным дзецям і іх сем'ям.