Прадстаўнік старажытнага роду Мацей Радзівіл ізноў прыехаў на радзіму

26 февраля 2017

Заўтра ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца афіцыйнае адкрыццё экспазіцыі спадчыны Радзівілаў "Лёсы краіны і роду". Партрэты, гравюры, імянныя медалі, тканіна з асабістай мастацкай калекцыі князя Мацея Радзівіла. На працягу дзесяцігоддзяў ён адсочвае на аўкцыёнах і набывае асабістыя рэчы сям'і. Тое, што калісьці належыла роду Радзівілаў і было вывезена, выкрадзена, канфіскавана. Мацей - нашчадак у 14 калене Ежы Радзівіла - таго самага, які і заснаваў Нясвіжскую галерэю.

Мацей - філосаф, фінансіст, бізнесмен, мецэнат - сёння просты грамадзянін Польшчы. Здымачная група Агенцтва тэленавін была першай і адзінай, хто бачыў багатую радзівілаўскую калекцыю ў варшаўскім доме князя Мацея. Да таго ж нашчадак шляхетнага роду кансультаваў беларусаў пры аднаўленні радавога гнязда Радзівілаў - Нясвіжскага замка. Перадаваў на экспанаванне і дарыў музею асабістыя рэчы сям'і. Ён часты госць у Беларусі. Сёння прадстаўнік старажытнага роду Мацей Радзівіл ізноў прыехаў на радзіму. І адразу з самалёта - у студыю "Галоўнага эфіру".