Краіны ламаюць жорсткія каранцінныя бар'еры

3 июня 2020
Італія з гэтага дня адкрывае межы з краінамі-суседкамі. Акрамя таго, там чакаюць еўрапейскіх турыстаў  без абавязковага 14-дзённага каранціну.  А з 15 чэрвеня ў Італіі адкрыюцца тэатры, кіно, клубы і дыскатэкі. 

Турцыя таксама чакае турыстаў. У краіне аднавіліся ўнутраныя рэйсы і адкрыліся аэрапорты. Ужо з 10 чэрвеня плануюцца першыя міжнародныя рэйсы. А з 1 ліпеня  і беларусы змогуць адпачываць на турэцкіх курортах. Пры гэтым усюды ўведзены новыя санітарныя нормы. 

Мае намер аднавіць авіязносіны і Украіна. Унутраныя рэйсы будуць запушчаны ўжо з 5 чэрвеня,  загранічныя - з 15.