Краіны БРІКС адмаўляюцца ад долара

4 сентября 2017

Усе сумесныя праекты зараз будуць фінансавацца ў нацыянальных валютах. Пра гэта на саміце ў Сямэне дамовіліся лідары дзяржаў аб'яднання - Расіі, Кітая, Бразіліі, Індыі і ПАР. Таксама вырашылі стварыць адзіную пляцоўку для інтэрнэт-гандлю. Абмеркавалі і магчымасць з'яўлення крыптавалюты БРІКС як аплатнай альтэрнатывы. Адзначым, у 2016 тавараабарот у "пяцёрцы" дасягнуў 235 мільярдаў долараў. Гэтую лічбу будуць павялічваць. Асобнай тэмай на форуме стаў Новы банк развіцця БРІКС. У перспектыве ён можа стаць альтэрнатывай Міжнароднаму валютнаму фонду і Сусветнаму банку.

Сі Цзіньпін, старшыня КНР: "Кітайскі бок гатовы стварыць у рамках БРІКС праграму абменаў у сферы гандлёва-тэхнічнага супрацоўніцтва на першапачатковую суму 500 мільёнаў юаняў для ўзмацнення абменаў па палітыцы і ўмацавання практычнага супрацоўніцтва. Мы гатовыя таксама вылучыць чатыры мільёны долараў для фонду падрыхтоўкі праектаў Новага банка развіцця, на падтрымку функцыянавання і доўгатэрміновага развіцця гэтага банка".

Удзельнікі саміта БРІКС падпісалі сумесную дэкларацыю. У дакуменце асудзілі аднабаковыя ваенныя інтэрвенцыі і эканамічныя санкцыі, зрабілі і заяву па самай вострай міжнароднай праблеме - размова пра крызіс на Карэйскім паўвостраве. Лідары краін БРІКС асудзілі ядзернае выпрабаванне, якое напярэдадні правёў Пхеньян, але тут жа падкрэслілі, што ў праблемы не можа быць сілавога рашэння.