Сутыкненні ў Егіпце

26 марта 2014

Студэнт і паліцэйскі загінулі падчас масавых беспарадкаў у Каіры. Яшчэ восем чалавек атрымалі раненні. Пратэсты ў сталіцы краіны і горадзе Александрыі ўспыхнулі пасля таго, як улады Егіпта вынеслі смяротны прысуд 529 членам забароненага руху Браты-мусульмане за ўдзел у вулічных пагромах у жніўні мінулага года.