Сталі вядомыя падрабязнасці ліквідацыі лідара "Ісламскай дзяржавы"

28 октября 2019

Сталі вядомыя падрабязнасці ліквідацыі лідара "Ісламскай дзяржавы" Абу Бакра аль-Багдадзі.

Адны СМІ перадаюць, што пра месцазнаходжанне тэрарыста распавяла на допыце адна з яго жонак, іншыя - што на след тэрарыста дапамог выйсці яго памочнік,  іракскі баявік. Прэзідэнт ЗША, калі ўчора выступаў у Белым доме, заявіў, што сочка за аль-Багдадзі вялася некалькі тыдняў. Нагналі яго ў хованцы, якой служыла сетка падземных хадоў. Там баявік падарваў сябе і сваіх траіх дзяцей. 

Тое, што загінуўшым з'яўляецца менавіта аль-Багдадзі, пацвердзіла экспертыза, адзначыў Трамп.

Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША: "Ён больш не нашкодзіць нявінным мужчынам, жанчынам або дзецям. Ён памёр, як сабака. Ён памёр, як баязлівец. Свет стаў нашмат бяспечнейшым". 

Трамп падзякаваў Расіі, Турцыі, Іраку і курдам за дапамогу ў правядзенні гэтай аперацыі. У той жа час у Мінабароны Расіі заявілі, што не маюць пэўнай інфармацыі аб правядзенні ЗША такой аперацыі і за апошнія некалькі дзён у правінцыі Ідліб не зафіксавалі ні аднаго ўдару з паветра з боку Злучаных Штатаў або членаў кааліцыі.