ЗША размясцілі дзве групы спецназа ў Лівіі

13 мая 2016

ЗША размясцілі дзве групы спецназа ў Лівіі, паведамляе "Вашынгтон Пост". Падраздзяленні займаюцца планаваннем аперацый па захопе альбо ліквідацыі лідараў тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава". Паводле звестак "Вашынгтон Пост", амерыканскія вайскоўцы знаходзяцца побач з гарадамі Трыпалі і Бенгазі яшчэ з канца 2015 года.

Адзначым, зараз шматлікія баевікі "Ісламскай дзяржавы" ўцякаюць у Лівію з Сірыі і Ірака, дзе пазіцыі ісламістаў атакуюць урадавыя войскі пры падтрымцы заходняй і расійскай авіяцыі.