ЗША ахопленыя беспарадкамі

30 мая 2020
Злучаныя Штаты ахопленыя беспарадкамі. Тысячы пратэстантаў на вуліцах дзясяткаў найбуйнейшых гарадоў краіны - Мінесоты, Х'юстана, Даласа, Лас-Вегаса, Лос-Анжэлеса, Атланты, Нью-Ёрка і нават сталіцы - Вашынгтона. Яны разбураюць усё на сваім шляху, закідваюць вартавых парадку камянямі, петардамі, бутэлькамі з запальнай сумессю. Сярод паліцэйскіх  ёсць загінуўшыя і параненыя. Вартавыя парадку адказваюць пратэстантам не цырымонячыся. Масавыя беспарадкі жорстка душаць. У ход ідуць дубінкі, слёзатачывы газ і нават агнястрэльная зброя. Пад сотню чалавек арыштавана. Ва ўсеагульным хаосе дасталася нават журналістам. У Мінеапалісе арыштавалі здымачную групу непасрэдна ў прамым эфіры. У іншых гарадах яны апынуліся пад градам гумовых куль і пярцовых шарыкаў. У асабліва гарачых месцах - там, дзе паліцэйскія не могуць самі справіцца з сітуацыяй, на дапамогу прыходзіць ваенная паліцыя. Яна навучана ўтаймоўваць і разганяць вялікія натоўпы. 

Вольга Давідовіч аб тым, як бунт захоплівае Злучаныя Штаты (відэа).