У Лондане прайшоў Беларускі інвестфорум

14 ноября 2014

З патэнцыялам нашай краіны сёння знаёміўся эканамічны і фінансавы цэнтр Вялікабрытаніі і Еўропы. У Лондане прайшоў Беларускі інвестфорум. У якасці яго пляцоўкі выбраны прэстыжны Інстытут дырэктараў - клуб, які аб'ядноўвае ўладальнікаў і топ-менеджараў паспяховых фірм. Працу на форуме падзялілі на некалькі блокаў: макраэканамічны і інвестыцыйны. Кіраўнік беларускай дэлегацыі старшыня праўлення Банка развіцця - Сяргей Румас - адзначыў галоўную мэту - адкрыць Брытаніі новую Беларусь, і перавагах для інвестараў: еўрапейскія законы, ліберальнае падаткаабкладанне і выхад на рынкі АЭП.


Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб стварэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Брытаніі. Першае пасяджэнне пройдзе ўжо ў наступным годзе. А ў гэтым Беларусь наведае дэлегацыя дзелавых колаў Злучанага Каралеўства.