ЗША і Вялікабрытанія атакавалі базу ў Емене, адкуль хусіты запускалі ракету ў бок Чырвонага мора

14 января 2024

ЗША і Вялікабрытанія нанеслі чарговы ўдар па арміі Емена ля узбярэжжа горада Хадэйда. Паводле даных тэлеканала "Аль Арабія", была атакаваная база, з якой раней хусіты запускалі ракету ў бок Чырвонага мора. Удары ЗША і Брытаніі па Емене не моцна паўплывалі на наступальныя магчымасці хусітаў - іх знізілі максімум на 30 працэнтаў. Гэтыя даныя прыводзіць газета New York Times са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў. Паводле іх словаў, у хусітаў захоўваецца ўзбраенне, якое "грунтуецца на мабільных платформах і можа быць лёгка перамешчана або схавана". У артыкуле таксама паведамляецца аб праблемах з выяўленнем цэляў, паколькі апошнія гады амерыканскія спецслужбы не надавалі ўвагі збору разведданых аб хусітах і іх складах са зброяй.