Жалобная цырымонія ў "Крокус Сіці Холе" прайшла на дзявяты дзень трагедыі

31 марта 2024

Памяць аб ахвярах тэракта ў "Крокус Сіці Холе" ўшанавалі хвілінай маўчання ў Краснагорску. Жалобная цырымонія прайшла на дзявяты дзень трагедыі.

На сцяне разбуранага будынка з'явіліся праекцыі фатаграфій загінуўшых падчас тэракта. Прагучалі ўрыўкі з Пракофьева. На сцэну таксама выйшлі пацярпелыя. Пад гукі звана ў неба пусцілі яркі прамень святла.

Паводле апошніх звестак, загінуўшых 144 чалавекі (у тым ліку трое беларусаў). Колькасць пацярпелых - 551 чалавек.