ЗША і Кітай падпісалі пагадненне аб першай фазе ўрэгулявання гандлёвых спрэчак

16 января 2020
На цырымоніі ў Белым доме подпісы пад дакументам паставілі амерыканскі лідар Дональд Трамп і віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ. Пагадненне прадуглдеджвае павелічэнне імпарту з ЗША у Кітай на 200 мільярдаў долараў на працягу двух гадоў, а таксама скарачэнне некаторых амерыканскіх мыт на тавары з Паднябеснай. Як чакаецца, у самім хуткім часе пачнецца абмеркаванне другой фазы гандлёвага пагаднення аб далейшым паніжэнні мыт.