ЗША гатовыя нанесці папераджальны ўдар па Паўночнай Карэі

14 апреля 2017

Злучаныя Штаты гатовыя нанесці папераджальны ўдар па Паўночнай Карэі, калі атрымаюць даныя аб тым, што КНДР вядзе падрыхтоўку да правядзення чарговага ядзернага выпрабавання. Пхеньян ужо даў Вашынгтону свой жорсткі адказ. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў КНДР Хан Сон Роль у інтэрв'ю "Асашыэйтэд Прэс". Акрамя таго, паўночнакарэйскія ўлады засведчылі, што не збіраюцца ў выпадку атакі сядзець склаўшы рукі і гатовыя да вайны з амерыканцамі. Зараз флот ЗША падышоў да Карэйскага паўвострава, у найбліжэйшы час да яго далучацца японскія баявыя караблі. Ваенныя сілы суправаджаюць і атамныя падводныя лодкі з ракетамі "Тамагаўк".