Спецслужбы Швейцарыі, Францыі і Бельгіі правялі сумесную маштабную аперацыю

8 мая 2013

Спецслужбы Швейцарыі, Францыі і Бельгіі правялі сумесную маштабную аперацыю супраць выкрадальнікаў дыяментаў з аэрапорта Бруселя, арыштаваўшы 31 чалавека. У Швейцарыі паліцыя знайшла частку выкрадзеных дыяментаў, а ў Бельгіі значныя сумы наяўнасці, а таксама агнястрэльную зброю. Звесткі аб асобах затрыманых пакуль не паведамляюцца. Нагадаем, у лютым 8 узброеных злачынцаў на двух аўто прабілі агароджу ўзлётна-пасадачнай паласы міжнароднага аэрапорта Бруселя і абрабавалі самалёт, на які вялася пагрузка скрынь з дыяментамі і золатам для іх адпраўкі ў Цюрых.