Беларусь і Расія ўмацоўваюць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва

5 декабря 2017

Сёння ў Мінску з візітам дэлегацыя Курскай вобласці на чале з губернатарам. У яе складзе кіраўнікі вядучых прамысловых і сельгаспрадпрыемстваў, устаноў адукацыі, бізнесмены. Запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам краіны. Расійскія госці прымуць удзел у пасяджэнні рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне важных пагадненняў. Адзначым, для Курскай вобласці Беларусь - адзін з асноўных партнёраў. За студзень-жнівень бакі нагандлявалі 83 з паловай мільёны долараў - гэта амаль на 40 працэнтаў больш за леташні перыяд.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя