Савет Бяспекі ААН абмяркуе сёння новае ядзернае выпрабаванне ў КНДР

4 сентября 2017

Экстраннага пасяджэння запатрабавалі дэлегацыя ЗША пры міжнароднай арганізацыі, а таксама прадстаўнікі Японіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Паўднёвай Карэі. У кіраўніцтве Еўрасаюза сказалі, што гатовыя пашырыць санкцыі супраць Паўночнай Карэі і заклікаюць да гэтага членаў Савета Бяспекі. З асуджэннем дзеянняў Пхеньяна выступіў і Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Вашынгтон можа поўнасцю разарваць гандлёвыя сувязі з краінамі, якія вядуць справы з КНДР. Як папярэдзіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, такі крок разглядаецца сярод іншых варыянтаў.

Акрамя таго, любая пагроза Штатам і іх тэрыторыям (у тым ліку Гуаму), а таксама саюзнікам Вашынгтона сустрэне ваенны адказ, заявіў кіраўнік Пентагона. Нагадаем, Паўночная Карэя напярэдадні паведаміла аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы.