Эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі запрошаныя ў Вялікабрытанію

14 июля 2018

Эксперты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі запрошаныя ў Вялікабрытанію для даследавання рэчыва "Навічок", якое было выяўлена ў Эймсберы. Нагадаем, следчыя знайшлі флакон з-пад нервова-паралітычнага рэчыва ў доме брытанца Чарлі Роўлі, якога на тым тыдні шпіталізавалі з-за атручэння. У Скотланд-Ярдзе адзначылі, што зараз іх мэта - устанавіць, ці належыць гэты флакон да той жа партыі рэчыва, якім былі атручаныя Сяргей і Юлія Скрыпаль. Расійскае пасольства ў Лондане ў сваю чаргу запатрабавала даць звесткі аб выяўленым рэчыве.