Савет Бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне. Сустрэча склікана па ініцыятыве Францыі

9 апреля 2018

Савет Бяспекі ААН правядзе сёння экстраннае пасяджэнне на фоне хімічнай атакі ў сірыйскім горадзе Дума. Яна, згодна з паведамленнямі заходніх СМІ, забрала пўсотні жыццяў. Сустрэча склікана па ініцыятыве Францыі.

Пятая рэспубліка назвала здарэнне ў Думе "сур'ёзным парушэннем міжнародных законаў". Краіны ЕС і ЗША ўсклалі адказнасць за інцыдэнт на сірыйскія ўлады і Расію. У Крамлі хіматаку называюць інсцэніроўкай. Раней і афіцыйная Масква, і Дамаск папярэджвалі сусветную супольнасць аб правакацыях, што рыхтуюцца на тэрыторыі арабскай рэспублікі.

Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі:

"Як мы і папярэджвалі, прыйшлі паведамленні з месца падзей, з прыгарада Дамаска ва Усходняй Гуце горада Дума. Я упэўнены, што шматлікія бачылі гэтыя кадры, калі дзяцей і дарослых моцна паліваюць вадой з вёдраў, прычым робяць гэта людзі, якія ніяк і нічым не абаронены ад магчымага ўздзеяння таго рэчыва, ад якога пацярпелі тыя, каму яны аказваюць дапамогу".

І сёння ў Савеце Бяспекі пройдзе яшчэ адно пасяджэнне, скліканае ўжо па ініцыятыве Расіі. Яго тэма - пагрозы міжнароднаму міру і бяспецы.