Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны павінна пастарацца рэалізаваць мінскія пагадненні сёлета

27 июля 2016

Гэта па выніках сённяшняга пасяджэння ў Мінску паведаміў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік.

Марцін Сайдзік, cпецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Ад каардынатараў груп сусветная супольнасць чакае вынікаў восенню. Мы павінны пастарацца, каб рэалізаваць мінскія пагадненні сёлета. Як мы гэта будзем рабіць у далейшым, мы абмяркоўвалі ў палацы Мір. Я думаю, што я скажу пра гэта больш восенню".

Між тым, адзначыў Марцін Сайдзік, дагэтуль застаецца нявырашаным прынцыповае пытанне па развядзенні сіл бакоў у зонах бяспекі. Наступныя раўнды перамоў па Украіне пройдуць у Мінску 3 і 26 жніўня.