Супрацоўнікі дыпмісій Саудаўскай Аравіі і Катара ў ААН эвакуіраваныя

27 января 2016

Прадстаўніцтвы Саудаўскай Аравіі і Катара ў ААН прыпынілі сваю працу пасля атрымання падазронай пасылкі. Супрацоўнікі абедзвюх дыпмісій эвакуіраваныя. Будынак, які знаходзіцца насупраць штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, каля гадзіны аглядалі супрацоўнікі паліцыі. Пасля гэтага было аб'яўлена, што ніякага небяспечнага змесціва ў падазроным пакеце не выяўлена, пагрозы для супрацоўнікаў прадстаўніцтва няма. Пастаянны прадстаўнік Саудаўскай Аравіі пры ААН заявіў, што эвакуацыя была праведзеная толькі ў якасці меры засцярогі. Неўзабаве пасля інцыдэнту дыпмісіі аднавілі працу.