"Юнацтва-Мінск" працягвае падрыхтоўку да новага сезона і хакейнай Лігі чэмпіёнаў

28 июля 2016

Сёння сталічны клуб правядзе таварыскі паядынак супраць адной з лепшых каманд КХЛ - "Дынама-Масква". А ўжо 16 жніўня чэмпіён Беларусі дамашнім матчам супраць "Млада Балеслава" стартуе ў Лізе чэмпіёнаў. Зараз наша каманда максімальна ўмацоўвае склад. "Юнацтва" дамовілася аб супрацоўніцтве з варатаром нацыянальнай зборнай Віталем Ковалем, форвардам Дзмітрыем Мялешкам. Ёсць магчымасць заключыць кантракт з Аляксеем Калюжным. Такім чынам, матч з маскоўскім "Дынама" пройдзе на "Чыжоўка-Арэне". Пачатак а 6-й гадзіне вечара.