Адбылося адкрыццё Першых Сусветных гульняў качэўнікаў

11 сентября 2014

Больш за 7 тысяч гасцей на цырымоніі адкрыцця Першых Сусветных гульняў качэўнікаў. Спартыўнае свята, параўнальнае з Алімпійскімі гульнямі, стартавала напярэдадні ў Кыргызстане. У грандыёзным паказе задзейнічаныя сотні артыстаў. У саміх жа спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 4 сотні спартсменаў з усяго свету.


У дзень адкрыцця адбыліся і першыя паядынкі. У цэлым жа на Сусветных гульнях качэўнікаў прадстаўлена 9 нацыянальных відаў спорту - конныя скокі, барацьба на паясах і іншыя. Прадоўжацца спаборніцтвы да канца тыдня.