Снежная стыхія разгулялася ў Еўропе

27 ноября 2013
У цэнтральнай частцы Італіі намяло амаль паўметровыя гурбы. Рух на дарогах паралізаваны. Аўтамабілістаў не ратуюць нават ланцугі на колах. Падобная сітуацыя на поўдні Францыі. Вышыня снежнага покрыва ўжо 40 сантыметраў, машыны буксуюць, з перабоямі ходзіць грамадскі транспарт. Няпростая сітуацыя складваецца і ў Польшчы. Там з-за галалёду рэзка павялічылася колькасць ДТЗ. Ні прайсці ні праехаць таксама ў Босніі і Герцагавіне. Камунальнікі не паспяваюць расчышчаць трасы. У выніку паўсюдна ўтварыліся шматкіламетровыя заторы.