Навабранцы гэтымі днямі адпраўляюцца ў воінскія часці Узброеных Сіл

15 мая 2019
Урачыстыя мітынгі праходзяць у кожным раёне. Традыцыйна самы вялікі з іх на Кургане Славы. Тут у знакавым для ўсёй краіны месцы  сабраліся навабранцы, іх сваякі, а таксама кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна. 100  прызыўнікоў Мінскай вобласці з Кургана Славы адправяцца служыць у вайсковыя часці спецыяльных аперацый, сухапутных і пагранічных войскаў. Як адзначылі ў Міністэрстве абароны, прэстыж тэрміновай службы расце. Гэта ў тым ліку пацвярджае і тое, што многія застаюцца служыць па кантракце. Відовішчным падарункам цырымоніі стала выступленне байцоў пятай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар'інай Горкі. Да канца мая Узброеныя Сілы цэнтральнага рэгіёна папоўняць паўтысячы навабранцаў.