На час II Еўрапейскіх гульняў уведзена забарона на палёты дронаў над спартыўнымі аб'ектамі

19 Чэрвеня 2019

Абмежаванні датычацца месцаў правядзення спаборніцтваў і размяшчэння ўдзельнікаў Гульняў, а таксама фан-зон для балельшчыкаў у Мінску і Мінскім раёне. У перыяд спартыўнага мерапрыемства займацца аэрафотаздымкай змогуць толькі беспілотныя апараты дзяржорганаў і акрэдытаваных СМІ. Калі дрон саб'юць, кампенсаваць яго кошт уладальніку  ніхто не будзе. Больш  за тое, калі беспілотнік пашкодзіць пры падзенні чужую маёмасць, за яе абавяжуць заплаціць. Пры канфіскацыі  дрон вернуць гаспадару толькі пасля 2 ліпеня. Усе несанкцыянаваныя палёты  будуць спыняцца.

Замежным гасцям, якія ўсё ж захочуць паздымаць сталіцу з вышыні палёту дрона, варта загадзя паклапаціцца аб атрыманні дазволу ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце. Без ліцэнзіі і допуску на здымку  ўвозіць беспілотнік у Беларусь забаронена. З дакладным пералікам аб'ектаў, дзе забаронены палёты, можна азнаёміцца на сайце Міністэрства абароны.


Папулярныя

Рэкамендуемыя