Славакія выступіла супраць падпісання Сусветнага пакта ААН аб міграцыі

26 ноября 2018

Славакія ўслед за Венгрыяй, Польшчай, Чэхіяй і іншымі краінамі выступіла супраць падпісання Сусветнага пакта ААН аб міграцыі. Браціслава лічыць, што ў дакуменце не вызначаюцца выразныя адрозненні паміж законным і нелегальным перамяшчэннем. Сусветны пакт за бяспечную, упарадкаваную і рэгуляваную міграцыю павінен быць афіцыйна прыняты ў сярэдзіне снежня на канферэнцыі ў Марока. Ён змяшчае каля 20 пунктаў. Сярод мер - выдача бежанцам дакументаў у выпадку іх адсутнасці, спыненне дыскрымінацыі і доступ да праграм сацыяльнай дапамогі.