Лепшы дворнік Цэнтральнага раёна сталіцы выйграла паездку ў Італію

22 ноября 2017

Мінск - чысцейшы за Рым і Фларэнцыю. Такой думкай з журналістамі падзялілася лепшы дворнік Цэнтральнага раёна сталіцы. Пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства Ганна Дзесюкевіч выйграла паездку ў Італію. Яна наведала не толькі самыя вядомыя гарады, але і сустрэлася з італьянскімі калегамі. Лепшы дворнік Цэнтральнага раёна адзначыла, што ў Італіі адсутнічаюць такія структуры, як жыллёва-камунальная гаспадарка, а ўборкай вуліц, двароў і пад'ездаў займаюцца прыватныя арганізацыі.

Такі конкурс у Цэнтральным раёне Мінска плануюць зрабіць традыцыйным. Таму ў Ганны Дзесюкевіч ёсць шанец адправіцца і ў Парыж. Як адзначыла жанчына - гэта яе мара.