Сітуацыя ў свеце па-ранейшаму няпростая. Ізраіль закрывае неба

25 января 2021
Сітуацыя ў свеце па-ранейшаму няпростая. Ізраіль цалкам закрывае паветраную прастору. Улады асцерагаюцца завозу новых штамаў COVID. Пакінуць краіну можна толькі для лячэння за мяжой, сямейнага пахавання або эміграцыі.

Швецыя закрыла мяжу з суседзямі

З-за брытанскага штаму мяжу з Нарвегіяй закрывае Швецыя. Там выяўлены ўвазныя выпадкі  віруса, які муціраваў. Улады Швецыі асцерагаюцца, што з-за закрытых у нарвежскіх камунах магазінаў, у тым ліку па продажы алкаголю, жыхары прымежных раёнаў Нарвегіі накіруюцца ў Швецыю. 

Венецыянскі карнавал зараз анлайн

З-за пандэміі Венецыянскі карнавал пераносіцца ў анлайн-фармат. Мерапрыемства пройдзе выдалена і ва ўсечаным фармаце. Так, галоўныя падзеі фестывалю - "Палёт анёла", афіцыйныя шэсці і балі-маскарады - адменяць.