Пытанні ўзаемадзеяння мытных служб Беларусі і Украіны абмеркавалі ў пункце пропуску Новая Гута

27 ноября 2013

Як будуць перасякаць мяжу фанаты падчас чэмпіянату свету па хакеі і колькі можна правозіць сувеніраў? Пытанні ўзаемадзеяння мытных служб Беларусі і Украіны абмеркавалі ў пункце пропуску Новая Гута. Як паказала практыка, падчас футбольнага чэмпіянату Еўропы, які прайшоў ва Украіне летась, павялічваецца паток людзей і колькасць тавараў, якія перамяшчаюцца праз мяжу. Спецыялісты збіраюцца больш інтэнсіўна абменьвацца інфармацыяй, а таксама стварыць максімальна камфортныя ўмовы для перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы.