Сірыя сёння выбірае прэзідэнта

3 июня 2014
Разам з дзеючым кіраўніком дзяржавы Башарам Асадам на вышэйшую пасаду прэтэндуюць два кандыдаты. Гэта дэпутат парламента з Алепа Махер Абдэль Хафіз Хаджар і эканаміст Хасан Абдэль Іляхі ан-Нуры. Для перамогі ў першым туры кандыдату трэба атрымаць абсалютную большасць - 50% плюс 1 голас. Участкі для галасавання ўжо адкрыліся. Эксперты чакаюць высокую актыўнасць выбаршчыкаў, таму галасаванне, магчыма, падоўжаць на некалькі гадзін. Раней быў уведзены спецыяльны план бяспекі: паліцыя і ваенныя ўзмацнілі кантроль на ўсіх выбарчых участках.