Моцныя паводкі - на ўсходзе Швейцарыі

4 сентября 2017

Праліўныя дажджы не спыняюцца там ужо трое сутак. Узровень ападкаў перавысіў 150 міліметраў, а ў шэрагу раёнаў выпала і больш за 200. У вадзе апынуліся дарогі і мноства будынкаў, затопленыя тунэлі. Перарваны рух на некалькіх чыгунках. На горных схілах адзначаюцца апоўзні. Аб пацярпелых не паведамляецца. Ратавальнікі ў той жа час бесперапынна атрымліваюць выклікі з просьбай дапамагчы. У адным толькі кантоне Санкт-Гален пажарныя выязджалі больш за шэсць сотняў разоў.