Наталля Качанава па даручэнні Прэзідэнта правяла перамовы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ

1 апреля 2020
Старшыня Савета Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава па даручэнні Прэзідэнта правяла перамовы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Хансам Клюге.

"Мы бачым сёння мноства розных інфармацыйных укідаў і фэйкаў у дачыненні да тых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў нас у краіне. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка папрасіў перадаць Вам запрашэнне для таго, каб даць рэальную ацэнку той сітуацыі, якая ў нас складваецца,  рабоце нашай сістэмы аховы здароўя", - сказала Наталля Качанава.

Ханс Клюге падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за запрашэнне і паведаміў аб намеры абмеркаваць з кіраўніцтвам СААЗ пытанне  накіравання экспертаў і яго асабістага візіту ў Беларусь.